Пошук лекау Хуткі пошук лекаў у аптэках

22 чэрвеня супрацоўнікі Гомельскага прадпрыемства «Фармацыя» і члены Савецкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын» г.Гомеля прынялі ўдзел у Дні усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

23.06.2021

22 чэрвеня 1941 г. - адна з самых сумных датаў у гісторыі Беларусі. У гэты дзень пачалася Вялікая Айчынная вайна - без абвяшчэння фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз.

Першай на шляху ворага ўстала легендарная Брэсцкая крэпасць, якая з тых часоў з'яўляецца сімвалам мужнасці, гераічнай стойкасці і доблесці. На сценах казармаў крэпасці засталіся словы: «Памром, але з крэпасці не сыдзем», «Я паміраю, але не здаюся», «Бывай, Радзіма».

У гісторыю чалавецтва Вялікая Айчынная вайна ўвайшла як самая кровапралітная. У гэты дзень мы ўспамінаем аб загінуўшых у баях, закатаваных у лагерах, памерлых у тыле ад голаду і нягод. Мы схіляемся перад тымі, хто цаной свайго жыцця адстаяў свабоду і незалежнасць нашай краіны!

Мы памятаем !!!