Бізнес Дні ў Гомелі

30.11.2021

Генеральны дырэктар Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Фармацыя" прыняла ўдзел у міжнародным мерапрыемстве "Бізнес Дні ў Гомелі", арганізаваным Гомельскім аддзяленнем гандлёва-прамысловай палаты 18-19 лістапада 2021 года ў АКЦ.

У мерапрыемстве ў анлайн-рэжыме і фармаце непасрэднай прысутнасці прынялі ўдзел прадстаўнікі 29 дзяржаў.

На форуме былі разгледжаны пытанні павышэння ролі гандлёва-прамысловых палат і бізнес-асацыяцый ва ўстанаўленні і паглыбленні міжрэгіянальных кантактаў.

Эфектыўнае выкарыстанне анлайн-тэхналогій, электронных пляцовак у інтарэсах бізнесу, развіцця і прасоўвання рэгіёнаў, а таксама актуальныя напрамкі развіцця медыцынскага турызму ў сучасных умовах. Праграмы рэабілітацыі пасля COVID-19.

У рамках форуму прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу "Лепшы экспарцёр 2020 года"