Віншаванне дзяцей, якія пражываюць у дзіцячым доме сямейнага тыпу

31.12.2021

Новы год - гэта самае доўгачаканае і чароўнае свята для ўсіх, без выключэння, дзяцей. Савецкая раённая арганізацыя ГА "Беларускі саюз жанчын" у горадзе Гомелі з радасцю далучылася да навагодняй акцыі "Беларускі саюз жанчын - дзецям". Старшыня раённай арганізацыі, генеральны дырэктар Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя" Сапега Л.А. удзельнічала ў віншаванні Кіраўніком Адміністрацыі Савецкага раёна Рэдзюком С.А. дзяцей, якія пражываюць у дзіцячым доме сямейнага тыпу. Ад імя ўсіх сяброў раённай арганізацыі Людміла Анатольеўна ўручыла Аляксандры доўгачаканы падарунак, пра які дзяўчынка расказала ў лісце Дзеду Марозу. Віншаванні, вялізная лялька і прысмакі сталі прыемным сюрпрызам для Аляксандры! Новы год - гэта час, калі адбываюцца цуды. Усмешкі на тварах рабят, іскрынкі радасці ў іх вачах - гэта самыя прыемныя і дарагія эмоцыі для ўсіх дарослых!