Віншаванне з 23 лютага

23.02.2022
Дарагія Мужчыны! Віншую вас з Днём абаронцы Айчыны!
«Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!». Гэтыя словы героя вядомага савецкага кінафільма сталі дэвізам шматлікіх пакаленняў хлапчукоў.
Для ўсіх сапраўдных мужчын, гэта не толькі прафесія - гэта ўнутранае запатрабаванне засцерагаць сваіх блізкіх і родных, быць апорай для сям'і, годна выхоўваць сваіх дзяцей, прывіваючы ім высокія чалавечыя каштоўнасці і маральныя арыенціры. Сёння кожны сапраўдны мужчына сваёй добрасумленнай працай робіць унёсак у росквіт нашай Краіны! Сёння-23 лютага, мы выказваем удзячнасць усім, хто абараняе межы нашай Радзімы і нясе службу ў шэрагах Узброеных сіл!
Мы ганарымся самаадданым подзвігам нашых ветэранаў і ўспамінаем тых, хто аддаў свае жыцці ў імя нашай Радзімы і народа. Іх адвага і гераізм - прыклад сапраўднага патрыятызму і служэння Радзіме для ўсіх пакаленняў Беларусаў!
Дарагія нашы мужчыны! У гэты дзень, з асаблівай цеплынёй я хачу пажадаць кожнаму з вас моцнага здароўя, спакою ў душы, выканання ўсіх задуманых планаў, а таксама новых поспехаў і перамог! Са святам!
З павагай, генеральны дырэктар Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя", старшыня Савецкай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Л.А. Сапега