15 сакавіка - ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

15.03.2022

??Лукашэнка: абапіраючыся на Канстытуцыю, мы зробім Беларусь яшчэ мацнейшай, прыгожай і шчаслівай
Прэзідэнт павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі.
????Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сёлета гэтае свята напоўнена асаблівым сэнсам, бо 15 сакавіка ўступаюць у сілу прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме канстытуцыйныя змены.
"Мы адкрываем новы раздзел нашай гісторыі - гісторыі сучаснай, накіраванай у будучыню Беларусі. Умацоўваючы прававы падмурак грамадства, ствараем для наступных пакаленняў надзейны механізм абароны адвечных каштоўнасцей, нацыянальнай памяці і традыцыйнага ўкладу жыцця", - гаворыцца ў віншаванні.
"Беларусы зрабілі свой выбар, прадэманстраваўшы грамадзянскую сталасць, прыхільнасць мірнаму, стваральнаму, эвалюцыйнаму развіццю краіны. Захаваўшы асновы суверэннай дзяржавы, якая гарантуе сацыяльную абароненасць грамадзян, мы ўдасканалілі інстытут народаўладдзя і стварылі сістэму кіравання, якая адказвае выклікам нашага часу", - адзначыў Прэзідэнт