Аўтапрабег "На шляху адраджэння"

25.04.2022

23.04.2022 года супрацоўнікі Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя", члены грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў Савецкага раёна, а таксама члены іх сем'яў на чале з генеральным дырэктарам, членам прэзідыума абкама прафсаюзаў, старшынёй Савецкай раённай арганізацыі ГА "БСЖ" Сапега Л.А. далучыліся да калоны аўтапрабегу "На шляху адраджэння", прысвечанага 36-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Удзельнікі аўтапрабегу прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў г.п. Брагін, прысвечаным 36-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і ўсклалі кветкі да помніка Васіля Ігнаценкі, які не шкадуючы жыцця, рынуўся ў эпіцэнтр агню: усталяваў пажарную машыну паміж трэцім і чацвёртым энергаблокамі, праклаў рукаўную лінію на вялікай вышыні і, атрымаўшы вялікую дозу апраменьвання, на руках вынес з полымя дваіх таварышаў.

Пасадзілі яблыні на тэрыторыі Брагінскай СШ.

Квітнеючы яблыневы сад адлюстроўвае дынамічнае развіццё і росквіт нашай краіны. У славянскіх традыцыях яблыня сімвалізуе бесперапынную памяць, якая злучае пакаленні людзей.