Супрацоўнікі Гомельскага прадпрыемства “Фармацыя” прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды абнаўлення абласной Дошкі Гонару

29.04.2022

29.04.2022 Супрацоўнікі Гомельскага прадпрыемства “Фармацыя” прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды абнаўлення абласной Дошкі Гонару.

Мір, праца, узаемапавага-каштоўнасці, над якімі не ўладны час. 48 прадпрыемстваў, арганізацый, раёнаў удастоены гонару ўпрыгожваць галоўны абласны пастамент працоўных перамог.

Таксама сёння на Плошчы Дзяржаўнага флага ўшаноўвалі працоўныя дынастыі, у ліку якіх была працоўная дынастыя работнікаў аховы здароўя Аўчыннікавых-Сапега (агульны стаж работы 83 гады). Прадстаўнік гэтай слаўнай працоўнай дынастыі Людміла Анатольеўна Сапега працуе ў сістэме аховы здароўя больш за 27 гадоў, з 2017 года генеральным дырэктарам Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя". Заснавальнік дынастыі - маці Людміла Сяргееўна, якая 39 гадоў, з 1967 года працавала медыцынскай сястрой у Целяшоўскай участковай бальніцы. Брат Людмілы Анатольеўны Віталь Анатольевіч Аўчыннікаў з 2005 працуе ў сістэме аховы здароўя Гомельскай вобласці, цяпер загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Гомельскай гарадской бальніцы №4, сын Віктар Валер'евіч - з 2021 года ўрач-анколаг у Гомельскім абласным анкалагічным дыспансеры. Віншаваў дынастыю Аўчыннікавых-Сапега старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Нявераў Аляксей Мікалаевіч.