з Днём пажылых людзей!

01.10.2022

Старшыня Савецкай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", генеральны дырэктар Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя" Л.А. Сапега ад імя членаў грамадскага аб'яднання, якое ўзначальвае калектыў і ад сябе асабіста, шчыра віншуе старэйшае пакаленне жыхароў Гомельшчыны, ветэранаў, якія працавалі і працуюць на прадпрыемствах рэгіёну, з Днём пажылых людзей!
Гэты дзень - выдатная нагода ўспомніць і адзначыць заслугі старэйшых пакаленняў. Гэта шанц яшчэ раз сказаць словы падзякі вам - нашым бацькам і маці, дзядулям і бабулям, ветэранам, пенсіянерам, пажылым жыхарам нашай Радзімы.
Слаўнымі дасягненнямі, працавітасцю, адказным стаўленнем да даручаных абавязкаў вы падарылі нам жыццё і дабрабыт.
Мы ганарымся вамі, бярэм з вас прыклад!
Ад усёй душы жадаем вам мірнага неба над галавой, моцнага здароўя на доўгія гады, нязгаснай цікавасці да жыцця, цяпла, кахання і клопату блізкіх людзей!