Ушанаванне былых супрацоўнікаў Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя"

30.09.2022

28 верасня 2022 года, напярэдадні Міжнароднага Дня пажылога чалавека, адбылося ўшанаванне былых супрацоўнікаў Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя", якія доўгія гады працавалі ў структурных падраздзяленнях прадпрыемства. На сустрэчы прысутнічалі: генеральны дырэктар прадпрыемства Л.А.Сапега, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі М.М.Манамс, старшыня ветэранскай арганізацыі С.К.Усцюгава. У гарадскім цэнтры культуры сабралася каля 80 чалавек. Было цёпла і душэўна: пілі гарбату, глядзелі канцэрт, танчылі! У гэты вечар госці свята актыўна размаўлялі, дзяліліся ўспамінамі. абменьваліся навінамі і, што вельмі важна, планавалі новую сустрэчу. Міжнародны Дзень пажылога чалавека - асаблівае і трапяткое свята. Гэта свята душэўнай цеплыні і клопаты!

Мы ад душы віншавалі калег старэйшага пакалення-жыццярадасных, мудрых і цудоўных людзей!!!

?