Падзеi
18 сакавiка 2023
18 сакавіка 2023 года супрацоўнікі Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя" прынялі ўдзел у абласным суботніку
15 сакавiка 2023
15 сакавіка - ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
07 сакавiка 2023
Віншаванне з 8 сакавіка
24 лютага 2023
Акцыя «Мамчын пірог»
Віншаванне з Днём бацькі!
21.10.2022
Паважаныя мужчыны!
Прыміце шчырае віншаванне з цудоўным святам - Днём бацькі! Гэта свята ў нашай краіне афіцыйна адзначаецца ўпершыню, а важнасць яго для ўмацавання інстытута сям'і, захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павышэння значнасці абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей-відавочная!
Быць бацькам - гэта адказная і ганаровая місія ў жыцці мужчыны. Бацька ўласным прыкладам выхоўвае ў дзяцей пачуццё адказнасці, гонару, клопату аб блізкіх, з'яўляецца падмуркам сям'і. Ён разам з мамай аказвае вялікі ўплыў на жыццё дзіцяці.
Шчыра жадаю Вам заўсёды заставацца надзейнай апорай для вашых сем'яў! Дужага здароўя, поспехаў, дабрабыту вам і вашым блізкім!
З павагай, генеральны дырэктар Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя" Л.А. Сапега