18 сакавіка 2023 года супрацоўнікі Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя" прынялі ўдзел у абласным суботніку

18.03.2023

????????

18 сакавіка 2023 года супрацоўнікі Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя" прынялі ўдзел у абласным суботніку.

Удзельнікі суботніка працавалі на працоўных месцах, а таксама прыбіралі прылеглую тэрыторыю.

Заробленыя на суботніку сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Азарыцкі лагер смерці".

Комплекс «Азарычы» складаўся з трох канцлагераў. Яны ўяўлялі сабой абгароджанае калючым дротам рэдкалессе і забалочаную тэрыторыю, на якой не было ніякіх пабудоў накшталт будан або зямлянак. Людзі ў любое надвор'е спалі на голай зямлі. Людзей заражалі з разлікам, што інфекцыя перакінецца на надыходзячыя часткі Чырвонай Арміі. І, сапраўды, некаторыя салдаты, якія дапамагалі знясіленым вязням выбрацца з-за дроту, захварэлі.

Падчас вызваленчай аперацыі з канцлагера вывелі 33480 чалавек. З іх 15 960 - дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў. Каля 20 000 вязняў загінула.

Захаваем памяць разам!

 ????????