Пошук лекау Хуткі пошук лекаў у аптэках

22 сакавіка 2023 года супрацоўнікі Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя" прынялі ўдзел у мітынгу каля Мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", прымеркаваным да 80-годдзя Хатынскай трагедыі

22.03.2023

22 сакавіка 2023 года супрацоўнікі Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя" прынялі ўдзел у мітынгу каля Мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", прымеркаваным да 80-годдзя Хатынскай трагедыі.

Вёска Хатынь Лагойскага раёна стала сімвалам трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Да фатальнага дня 1943 года гэта была звычайная мірная беларуская вёска, якая налічвала 26 двароў. Раніцай 22 сакавіка ў 6 кіламетрах ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У перастрэлцы загінуў нямецкі афіцэр. Неўзабаве пасля гэтага Хатынь акружылі карнікі. Яны сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, замкнулі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.

Трагедыя Хатыні - не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі.

Мы памятаем…