Падзеi
23 сакавіка прайшоў турнір па настольным тэнісе сярод работнікаў Гомельскага УП "Фармацыя"
24.03.202323 сакавіка прайшоў турнір па настольным тэнісе сярод работнікаў Гомельскага УП "Фармацыя".
У напружанай барацьбе сярод прадстаўніц прыгожага полу прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
III месца - фармацэўт-рэцэптар аптэкі №53/1 г. Рэчыца Рэпчанка А.А.;
II месца - правізар-рэцэптар ЦА №4 Дубнінская В.А.;
I месца – начальнік сектара бух.ўліку ГААС Судакова Н.В.
Сярод мужчын паядынкі былі не менш напружаныя і бескампрамісныя. У серыі да 4 перамог быў зафіксаваны лік 4:3. У выніку, пастамент выглядае наступным чынам:
III месца заваяваў грузчык мед.аддзела № 8 ГААС Фяськоў А.У.;
II месца - вадзіцель ГААС Чванькоў В.М.;
I месца – кіроўца ГААС Костэраў А.Г.
Таксама быў згуляны Суперфінал паміж двума пераможцамі за права валодаць Кубкам па настольным тэнісе Гомельскага УП "Фармацыя" 2023.
Неабходна адзначыць, што прадстаўнікі прыгожай паловы некалькі разоў станавіліся ўладальнікамі дадзенага кубка, але на гэты раз у годным супрацьстаянні яго ўладальнікам стаў Костэраў Аляксандр Рыгоравіч.