Падзеi
28 сакавіка 2023 года ў г. Гомелі паблізу ад медыцынскага цэнтра «Белсана» па адрасе вул. Багдана Хмяльніцкага, 96/2 расчыніла дзверы для наведвальнікаў новая аптэка № 133/4 Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя"
28.03.202328 сакавіка 2023 года ў г. Гомелі паблізу ад медыцынскага цэнтра «Белсана» па адрасе вул. Багдана Хмяльніцкага, 96/2 расчыніла дзверы для наведвальнікаў новая аптэка № 133/4 Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя".
Ветлівыя фармацэўтычныя спецыялісты, высокі ўзровень іх прафесіяналізму і індывідуальны падыход да кожнага пацыента стварае сапраўды камфортную атмасферу.
Фармацэўтычныя спецыялісты аптэкі пракансультуюць па пытаннях прафілактыкі захворванняў і здаровага ладу жыцця, раскажуць аб правілах прымянення і захоўвання лекавых сродкаў у хатніх умовах, а таксама дапамогуць ажыццявіць выбар адпаведнага сродку.
На зручных паліцах і стэлажах прадстаўлены багаты выбар касметычных сродкаў, медыцынскіх вырабаў, тэхнікі для кантролю паказчыкаў здароўя, біялагічна актыўных дабавак да ежы, тавараў для дзяцей і дарослых.
На web-сайце прадпрыемства можна карыстацца паслугай «Online-браніраванне лекавых сродкаў і тавараў аптэчнага асартыменту» і забраць броню ў аптэцы ў любы зручны час.
Аптэка ажыццяўляе водпуск лекавых сродкаў ільготным катэгорыям грамадзян, па дагаворах добраахвотнага медыцынскага страхавання, электронных рэцэптах урача. Дзейнічаюць спецыяльныя прапановы на медыцынскія вырабы, растэрміноўка па картах пакупак, плацяжы ў сістэме "Аплаці".
Рэжым працы аптэкі: штодня з 8.00 да 20.30 (перапынак 14.00-14.30)