Падзеi
25 май 2023
Гомельскае прадпрыемства "Фармацыя" прымае ўдзел у ХХIV Міжнароднай выставе "Вясна ў Гомелі"
19 красавіка 2023 года падчас рабочай паездкі старшыні беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Шыла В.Д. у г. Нароўля, наведвана цэнтральная аптэка №78 Нараўлянскага раёна і арганізавана сустрэча з працоўным калектывам.
20.04.202319 красавіка 2023 года падчас рабочай паездкі старшыні беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Шыла В.Д. у г. Нароўля, наведвана цэнтральная аптэка №78 Нараўлянскага раёна і арганізавана сустрэча з працоўным калектывам. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнік Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і генеральны дырэктар Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя" Сапега Л.А. Дыялог з калектывам быў канструктыўным і шматгранным.

Закранулі пытанні даступнасці лекавага забеспячэння для насельніцтва Нараўлянскага раёна; умовы працы фармацэўтычных спецыялістаў аптэк; захаванне пытанняў аховы працы і працоўнага заканадаўства наймальнікам. Абмеркавалі асаблівасці дзейнасці галіновага прафсаюза вобласці і першаснай арганізацыі прафсаюза Гомельскага прадпрыемства "Фармацыя" па рэалізацыі Статутных мэт і задач ва ўмовах тэрытарыяльнай аддаленасці структурных падраздзяленняў ад галаўнога прадпрыемства.

Лідэра рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аховы здароўя В. Д. Шылы цікавіла меркаванне работнікаў па пытанні зацікаўленасці функцыянальнага ўзаемадзеяння прафсаюзных арганізацый усіх суб'ектаў гаспадарання галіны аховы здароўя на раённым узроўні-Цэнтральнай раённай бальніцы, санітарнай і аптэчнай службаў Нараўлянскага раёна. Сышліся ў меркаванні, што пытанне патрабуе дэталёвай прапрацоўкі.

Напрыканцы размовы Вячаслаў Дзмітрыевіч падзякаваў работнікам аптэчнай службы раёна за працу, разуменне значнасці прафсаюзнай дзейнасці і актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах, прымеркаваных да года міру і стварэння.